Пасля дыет. Як зноў не набраць лішак?


як зноў не набраць лішак

Калі дыеты заканчваюцца, часам апаноўвае жах — як гэта зноў не набраць лішак? Як вядома, далёка не ў кожнай атрымліваецца перайсці пасля курсу пахудання на звычайнае сілкаванне і пры гэтым захаваць з такім трудом атрыманы вынік. Вось для цябе некалькі правілаў, якія дапамогуць правільна харчавацца і не папаўнець пасля дыеты.

1. Есці як мага больш агародніны. Яна напаўняе страўнік і забяспечвае арганізм неабходнымі вітамінамі і мінеральнымі рэчывамі.

2. Ужываць поснае мяса, нятлустыя малочныя прадукты, а таксама карысныя вугляводы, напрыклад, бульбу, зерневыя шматкі, прадукты з мукі грубага памолу і рыс.

3. Нават калі ты спяшаешся, ніколі не спажывай тое, што патрапіць пад руку. Аддай перавагу яблыку і нятлустаму кефіру, у якіх мала калорый, але шмат неабходных пажыўных рэчываў.

4. Бяры прыклад з французаў, якія пачынаюць абед з салата. Ён спаталяе першапачатковы голад і выклікае пачуццё сытасці. Той жа самы эфект дасягаецца з дапамогай шклянкі мінеральнай вады, якую трэба выпіць за 10 хвілін да яды.

5. Калі мяркуеш проста перакусіць, добра выпіць шклянку нятлустага булёну.

6. У адзін з днёў на тыдні ўжывай толькі фрукты.

7. Вазьмі сабе за правіла (тычыцца ласуноў) есці як мага менш салодкага.

8. Рэгулярна займайся спортам. Ідэальныя для падтрымання вагі плаванне, веласпорт і спецыяльная гімнастыка для «праблемных зон».

9. Раз на тыдзень уставай на вагі. Але не кожны дзень!

10. Не даядай рэшткі яды. Пакладзі іх у халадзільнік. Калі сапраўды захочаш есці, то цудоўна гэтым перакусі.

11. Не еш пасля захаду сонца.

12. Не еш, калі хочаш піць і наадварот.

13. Ежа павінна быць смачнай, таму што пасля нясмачнай ежы заўсёды хочацца з’есці «чаго-небудзь гэтакага».

14. Калі есці часта і нямнога — гэта паніжае апетыт, а кожны прапушчаны прыём ежы павышае яго.

15. Чым павольней ты сталуешся, тым хутчэй надыходзіць пачуццё насычэння.

16. Памятай, алкаголь стымулюе апетыт і садзейнічае набору лішку вагі.

 

Калі прытрымлівацца гэтых правілаў, доўгачаканы вынік пасля дыеты будзе стабільны. Будзь задаволена сваёй вагой і непаўторнай фігурай!

 

Больше интересного

...

Поделиться мнением