Як скінуць вагу? Разгрузачныя дні


як скінуць вагу

3 пачаткам вясны кожная жанчына пачынае задумвацца пра свой знешні выгляд, скептычна паглядаць у люстэрка і апасліва абыходзіць вагі, а таксама вышукваць універсальны спосаб скінуць вагу. Канечне, такога універсальнага рэцэпту не існуе, але пэўных парад можна прытрымлівацца ўсім.

Для тых, хто хоча скінуць кілаграмы 2-3

— Не скарачай прыём ежы, бо адчуўшы голад, ты незаўважна для сябе з’еш больш, чым з’ядала да гэтага. Акрамя таго, на адсутнасць сняданку, абеду ці вячэры арганізм рэагуе выдзяленнем таксінаў. Так што замест пахудзення ты атрымаеш запаленне падскурнай клятчаткі.

— Не выключай цалкам тлушчы і крухмалутрымліваючыя прадукты са свайго рацыёну. Яны патрабныя арганізму, проста скараці іх ужыванне.

— Еш як мага менш цукерак, пірожных, піражкоў, выключы цалкам са свайго меню міндаль і іншыя арэхі.

— Уключай у свой рацыён як мага больш нятлустых сыроў, мяса, рыбы, абястлушчанае малако, салат, садавіну, якая ўтрымлівае мінеральныя солі і вітаміны.

— Пі мінеральную ваду, якая стымулюе дзейнасць нырак, страўніка.

— Хаця б 15 хвілін удзяляй прагулкам пешшу ў хуткім тэмпе, 10 хвілін — фізічным практыкаванням.

Выконвай гэтыя парады і не чакай выніку праз 2-3 дні.

Калі ж ты хочаш скінуць 5 кілаграмаў і болей, абавязкова звярніся па параду да доктара.

Разгрузачныя дні

Табе цяжка прытрымлівацца прыведзеных вышэй парад? Пачні хаця б з разгрузачных дзён.

Тварожныя разгрузачныя дні

600 г абястлушчанага тварагу з’есці за 5-6 прыёмаў. Дадаткова можна выпіць 2 шклянкі адвару шыпшыны або 2 кубкі чаю ці кавы без цукру. Гэта зніжае вагу прыкладна на 700 г.

Малочныя разгрузачныя дні

6 шклянак малака, сыраквашы або кефіру размеркаваць на 6 порцый. Такая вадкая дыета дазволіць за дзень скінуць 500-600 г вагі. Асабліва карысная людзям, якія пакутуюць на ацёкі.

Мясныя разгрузачныя дні

350 г нятлустага мяса без солі размяркоўваюць на 5-6 прыёмаў. Дадаткова можна выпіць 2 шклянкі кавы без цукру або 1-2 шклянкі адвару шышпыны. Вага зніжаецца на 600 г.

Бульбяныя разгрузачныя дні

На дзень 1-1,5 кг бульбы. Варыць бульбу трэба «ў мундзірах», каб захаваць у ёй солі калія, якія маюць мачагоннае дзеянне. Саліць бульбу не трэба.

Яблычныя разгрузачныя дні

1,5 кг яблыкаў (5 разоў на дзень па 300 г) на працягу 1-3 дзён. У першы дзень есці толькі яблыкі, на другі і трэці — яблыкі ў спалучэнні з агародніннай бяссолевай дыетай.

 

У розных выданнях сустракаюцца розныя рэжымы харчавання для тых, хто хоча скінуць вагу, але падыходзіць да іх выкарыстання трэба вельмі і вельмі асцярожна, абавязкова параіўшыся з доктарам, інакш можна толькі нашкодзіць. Трэба ўлічваць і тое, што многія дыеты не разлічаны на людзей, якія працуюць. Таму самая універсальная парада, якую можна даць тым, хто пакутуе ад набраных кілаграмаў, імкнуцца ўраўнаважыць колькасць спажываемых калорый і энергетычныя затраты.

 

Больше интересного

...

Поделиться мнением