Тайны тыбецкай медыцыны


рэцэпты тыбецкая медыцыны

Рэцэпт старажытнейшага гамеапатычнага сродку знойдзены экспедыцыяй ЮНЕСКА у 1971 годзе ў Тыбецкім манастыры і перакладзены з гліняных таблічак на ўсе мовы. Гэта прыкладна чатыры-пяць тысяч год да нашай эры.

Назначэнне:

Ачышчае арганізм ад тлушчавых і вапнавых адкладанняў. Рэзка паляпшае агульны абмен рэчываў у арганізме, у выніку сасуды становяцца эластычнымі, чым папярэджваецца інфаркт міякарда, стэнакардыя, склероз, параліч, утварэнне пухлін; знікае шум у галаве, аднаўляецца зрок. Пры дакладным лячэнні амаладжваецца арганізм.

Прыгатаванне:

Старанна прамыць і ачысціць 350 грамаў часнаку, дробна нарэзаць і працерці драўлянай ці фарфоравай лыжкай, зважыць 200 грамаў гэтай масы, узяўшы яе знізу, дзе больш соку, пакласці ў шкляны сасуд, узяць 200 грамаў 96%-га спірту. Сасуд шчыльна закрыць і захоўваць у цёмным халодным месцы 10 дзён. Затым масу працадзіць праз шчыльную тканіну, адціснуць. Праз два-тры дні можна пачаць лячэнне. Піць кроплямі з халодным малаком строга па схеме (малака  1 — 4 шклянкі). Піць за 15 — 20 хвілін да яды, да поўнага выкарыстання. Паўторны курс лячэння не раней, чым праз 6 гадоў.

Тыбецкая медыцына і прагажосць

Што трэба зрабіць, каб вярнуць свайму твару маладосць і свежасць:

1-я рэкамендацыя: Для ўвільгатнення скуры твару за мест ранішняга ўмывання працерці і злёгку масіраваць твар кавалачкамі лёду. Можна прыгатаваць яго з адвару лекавых раслін: календулы, ліпавага цвету, рамонку (2 ст. лыжкі на 2 шклянкі вады), заварыць, настаяць 15 хвілін на слабым агні.

2-я рэкамендацыя: Калі твар лушчыцца, выкарыстоўвай наступную ачышчальную працэдуру. Прыгатуй ліпавы адвар: 1 чайную лыжку здробненага ліпавага цвету заліць 100 грамамі халоднай вады, давесці да кіпення, настаяць 15 хвілін на слабым агні. Працадзіць, дадаць 1 чайную лыжку кветкавага мёду.

Гэтым саставам шчодра змочвай ачышчаную скуру твару і шыі на працягу тыдня. Працэдуру рабіць лепш лежачы, расслабіўшы цела.

3-я рэкамендацыя: Зрабіць пажыўную маску: 1 ст. лыжка смятаны, 1 ст. лыжка тварагу, 1 чайная лыжка марской солі. Усю масу старанна перамяшаць і нанесці на  твар. Маску трымаць 15 — 20 хвілін, затым змыць цёплай, а потым халоднай вадой.

Харчаванне і здароўе

Многія рэцэпты тыбецкай медыцыны, звязаныя з праблемай харчавання, шырока вядомыя ва ўсім свеце. Што прапануюць старажытныя вучоныя?

— Сырадой — 0,4 шклянкі штодзень (вылечвае адышку).

— Манная каша. Тыбетцы гавораць: «Вы пачалі з малака і маннай кашы, заканчвайце тым жа». Штодзень хаця б некалькі лыжак кашы павінен есці кожны, каму за 40 гадоў; добра дзейнічае на косці, мышцы і страўнікава-кішэчны тракт.

— Курага — жывіць фізічную сілу, асабліва мужчын.

— Арэхі, ізюм, сыр – штодзённае іх ужыванне танізіруе нервовую сістэму, здымае стому, галаўныя болі, умацоўвае сардэчную мышцу і нервовую сістэму. Карысныя пры захворваннях печані. За адзін прыём – 30 грамаў грэцкіх арэхаў, 20 грамаў ізюму, 20 грамаў сыру.

— Тварог — у дзень 100 грамаў пры атэрасклерозе, захворваннях сэрца, печані.

 

Больше интересного

...

Поделиться мнением