Гэты цудоўны шакалад


гісторыя шакаладу і карысная якасці

Безумоўна, шакалад — самы смачны салодкі прадукт, без якога не абыходзіцца ні адно свята. Яго любяць і дарослыя, і дзеці. Да таго ж няма больш універсальнага падарунка, ён дарэчы на любым свяце. Шакалад прыносіць шчасце і напаўняе серца радасцю, дорыць добры настой і нават дапамагае падтрымліваць здароўе. Цудоўную сілу і вялікую каштоўнасць гэтых прысмакаў ведалі яшчэ ацтэкі, ужо ў VI стагоддзі да нашай эры яны прысвячалі шакаладу сапраўдныя хвалебныя оды.

Гісторыя шакаладу

Шакалад шмат «перажыў» за гісторыю свайго існавання: аб ім складалі легенды, ён быў напіткам багоў, лекамі і атрутай, а какававыя зярняты замянялі грошы… Даследчыкі мяркуюць, што какававыя дрэвы знайшлі індзейцы альмекі, якія насялялі амерыканскі кантынент задоўга да цывілізацыі індзейцаў майя. Майя пачалі культываваць дрэва і варыць з яго зерняў напітак. Дрэў было мала, і какава лічылася вельмі дарагім напоем, а яе зярняты набылі статус грошай, за якія можна было купіць усё, што заўгодна. А вось у ацтэкаў нават існавала легенда, паводле якой какава лічылася напіткам багоў, які дорыць мудрасць, а вось людзі, што спрабавалі вырошчваць какававыя дрэвы, гублялі розум.

Еўрапейцы даведаліся пра шакалад у XVI стагоддзі, калі спадарожнік Хрыстафора Калумба Эрнанда Картэс упершыню прыгатаваў напой па рэцэпце інкаў (самому Калумбу какава не спадабалася). Шакалад стаў папулярным ва ўсіх каралеўскіх дварах Еўропы ў XVIІ стагоддзі. Спачатку, з-за яго моцнасці, какававы напітак лічылі мужчынскім, але потым пачалі дадаваць малако, што надало прадукту лёгкасць. I хутка гэты напітак заняў трывалае месца ў жьцці еўрапейцаў.

Першую шакаладную фабрыку адкрыў у Францыі Давід Шайу ў 1659 годзе, але толькі ў 1819 годзе швейцарац Франсуа Луі Кайе зрабіў першую ў свеце цвёрдую шакаладную плітку. Праз год была пабудавана фабрыка па вытворчасці цвёрдага шакаладу. У 1857 годзе швейцарац Даніэль Петэр вынайшаў малочны шакалад, які таксама атрымаў вялікае распаўсюджанне. Для прыгатавання такога шакаладу быў патрэбен спецыяльны малочны парашок. Гэты парашок Петэр атрымліваў ад швейцарскага прадпрымальніка Анры Нестле, які ў пачатку XX стагоддзя выпусціў цвёрды шакалад пад сваей маркай. Ён да гэтага часу выпускаецца на пяці кантынентах.

Карысць шакаладу

Цяпер даказана, што добрых якасцей у шакаладу значна больш, чым дрэнных. Напрыклад, калі ты пастаянна жывеш ў стане стрэсу, табе без шакаладу не абысціся. Дзякуючы яму ў мозгу выпрацоўваюцца эндарфіны і дэпрэсію як рукой здымае. А не так даўно вучоныя адкрылі яшчэ адну цікавую якасць шакаладу. Аказваецца, ён дапамагае справіцца з кашлем лепш, чым таблеткі, бо ўтрымлівае рэчыва тэабрамін. Тэабрамін дапамагае справіцца з кашлем у некалькі разоў эфектыўней, чым іншыя рэчывы.

Найбольш карысным лічыцца цёмны шакалад, без дабаўлення малака і з невялікім утрыманнем цукру. Цёмныя салодкія прысмакі, на думку вучоных, паніжаюць крывяны ціск, паляпшаюць работу крывяносных сасудаў і памяншаюць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў. Гэтаму спрыяюць флаваніды — рэчывы, якія ўтрымліваюцца толькі ў какаве і паляпшаюць абмен глюкозы ў арганізме. Выявіць карысць цёмнага шакаладу дапамог белы аналаг — у ім ўтрымліваюцца тыя ж рэчывы, акрамя флаванідаў.

 

Так што еш гэты цудоўны шакалад, на здароўе. Канечне, у разумных межах.

 

Больше интересного

...

Поделиться мнением