Лячэбныя водары і пакаёвыя расліны на варце здароўя


пакаёвыя расліны на варце здароўя

Лячэбным водарам належыць важная роля у нашым здароўі: яны актывізуюць псіхафізічную і разумовую дзейнасць, павышаюць працаздольнасць, паляпшаюць памяць, здымаюць ператомленасць і стрэсавы стан. Пахі, якія выдзяляюць, напрыклад, душыца і кветкі ружы, аказваюць заспакаяльнае дзеянне, а водары камфарнага дрэва і лаванды – танізуючае. Паспрабуй – і ты пераканаешся, як лёгка здымае напружанне водар траў. Ды і спіцца лепш, калі ў паветры адчуваецца водар мяты, пахучага рамонка, баркуна. Альбо калі бялізна ў шафе пахне імі.

Пры адсутнасці ў доме пахучых раслін можна выкарыстаць іх эфірны алей  (ён уяўляе сабой натуральны вадкі канцэнтрат фітанцыдаў эфіраалейных раслін), напрыклад, акрапіць паветра ў пакоі, дзе ты знаходзішся. Гэта дасць магчымасць стварыць мікраклімат, вельмі спрыяльны для здароўя.

Тым, у каго павышана ўзбуджальнасць нервовай сістэмы, карысна мець у сваім пакоі духмяную герань. Удыханне яе водару заспакойвае, паляпшае сон, а ў людзей з павышаным артэрыяльным ціскам – зніжае яго. Водары садовай фіялкі і пакаёвага лімона добра ўздзейнічаюць на эмацыянальны стан чалавека, паляпшаюць настрой, стымулююць працаздольнасць.

3 дапамогай кветак можна стварыць утульны куток у кватэры, дзе ты з задавальненнем будзеш адпачываць у вольную хвіліну. Пакаёвыя расліны дапамогуць табе упрыгожыць і ажывіць інтэр’ер. Аднак загрувашчваць пакаёвымі раслінамі кватэру альбо службовае памяшканне не трэба. Кветкі, размешчаныя на падаконніку, павінны быць невысокімі і займаць не больш 15 працэнтаў аконнага праёму. Да таго ж кветкі не павінны стаць рэзервуарамі пылу і мікраарганізмаў. Неабходна рэгулярна здымаць з кожнага лісточка пыл, апырскваць расліны вадой.

Вядома, што пахі чаромхі і бэзу выклікаюць пачуццё  спакою, расслабленасці. Аднак букеты гэтых кветак, а так сама язміну і начной фіялкі не трэба пакідаць на ноч у пакоі. Працяглае ўдыханне іх моцнага водару можа выклікаді галаўны боль. I ўвогуле, трэба заўважыць: чалавек лепш пераносіць тыя пахі, да якіх ён даўно прывык.

А ці патрэбны расліны на кухні? Давай пацікавімся складам яе паветра. За час гарэння газавай пліты канцэнтрацыя чаднага газу становіцца такой, што яна значна перавышае норму, дапушчальную, напрыклад, на хімічных заводах. У паветры жылых памяшканняў выяўляюцца розныя растваральнікі, якія ўтрымліваюцца ў фарбах, клеях, пластыках, пластыфікатары (рэчы, якія надаюць гнуткасць пластмасам), тытунёвы дым, мікраарганізмы і г.д. Шкоднае ўздзеянне іх на арганізм мы, як правіла, недаацэньваем. А даследаванні ж сведчаць, што канцэнтрацыя таксічных рэчываў у паветры кватэр нярэдка дасягае такога значнага ўзроўню, што ў людзей узнікаюць захворванні верхніх дыхальных шляхоў, бранхіты, алергічныя рэакцыі і г.д.

Паспяхова змагацца з забруджваннем паветра можна з дапамогай пакаёвых раслін. Там, дзе яны ёсць, у памяшканні дыхаецца лягчэй. Расліны не толькі паглынаюць вуглякіслы газ і выдзяляюці кісларод, але і паглынаюць цэлы шэраг шкодных рэчываў. Так, пакаёвая расліна хларафітум ачышчае паветра лепш, чым некаторыя тэхнічныя прыстасаванні. Гэтая расліна, дарэчы, прапануецца вучонымі для ачысткі паветра ў касмічных караблях.

 

Выбірай, што табе лепш падыходзіць, і дыхай на здароўе!

 

Больше интересного

...

Поделиться мнением