Прынцыпы збалансаванага харчавання


меню для падтрымання добрага здароўя

Думка пра тое, што добра збалансаванае харчаванне, багатае на вітаміны і мінеральныя солі, — гэта аснова асноў для здаровага цела, безумоўна, не новая. Ужо даўно нас заклікаюць харчавацца больш здаровай ежай. I ўсё ж не многія харчуюцца правільна. А пасля мы скардзімся на стомленасць, цяжар у страўніку, лішнія кілаграмы. Наша жыццё настолькі інтэнсіўнае, што часам мы проста не звяртаем увагі на тое, што ядзім, а прынцыпы збалансаванага харчавання не такія і складаныя. Думаецца, варта нагадаць іх яшчэ раз.

  • Меней тлушчаў, асабліва цвёрдых, якія прысутнічаюць у мясе, вяршках, сыры. 3 мяса зразай ўвесь тлушч, які толькі заўважыш. Адстаў далей патэльні.
  • Меней цукру, асабліва ў чыстым выглядзе, меней вугляводаў, дабаўленых падчас перапрацоўкі прадуктаў.
  • Меней солі — сцеражыся салёных закусак і ніколі не салі ежу за сталом дадаткова.
  • Меней спіртнога.
  • Больш садавіны і гародніны (не ўлічваючы бульбы, якая лічыцца крыніцай крухмалу). Па нормах Сусветнай асацыяцыі аховы здароўя мы павінны кожны дзень з’ядаць не меней як 400 грамаў садавіны і гародніны (гэта, відаць, разоў у пяць болей, чым мы ядзім звычайна).
  • Болей прадуктаў з паніжаным утрыманнем тлушчу — купляй ёгурты, тварог і малако паніжанай тлустасці або нятлустыя.
  • Больш складаных вугляводаў — еш болей страў з цэльнага зерня, мучных вырабаў з цэльнага зерня пшаніцы, а таксама карычневы рыс.
  • Болей вадкасці — пі болей вады і разбаўленых сокаў, напрыклад, яблычнага, апельсінавага і маркоўнага.

Сутачны рэжым у грамах:

  • хлеб — 150,
  • поснае мяса — 250,
  • несалёны сыр — 80,
  • аліўкавы алей — 30,
  • сырая гародніна і салат — колькі хочацца,
  • свежая сакавітая садавіна — колькі хочацца,
  • цукар — два кавалачкі.

Ежу не саліць. Дазваляецца мінеральная вада, якая стымулюе абмен рэчываў.

Прыклад сутачнага меню

Для падтрымання добрага здароўя і знешняга выгляду.

Першы сняданак:

  • кубак слабазаваранага чаю без малака,
  • кавалак цукру,
  • 100 г сакавітай садавіны,
  • адно яйка,
  • адзін грэнак.

Другі сняданак:

  • 30 г закускі з агародніны і траў,
  • 100 г поснага мяса,
  • 150-300 г зялёнай агародніны або 75 г бульбы,
  • 200 г салата,
  • адзін або два грэнка,
  • 100 г садавіны,
  • 60 г соку.

Полудзень:

  • кубак гарбаты без цукру,
  • 100 г садавіны.

Абед:

  • 300 г нятлустага булёну,
  • 100 г рыбы або поснага мяса, або два яйкі,
  • 300 г зялёнай гародніны або салата,
  • адзін грэнак,
  • 100 г садавіны,
  • 60 г соку.

На дзень — 15 г сметанковага масла, 5-6 г солі. Два разы на месяц — слабіцельнае.

Гэты прыкладны сутачны рацыён ты можаш размеркаваць на сваё меркаванне (у грамах):

  • агародніна — 400,
  • садавіна — 300,
  • хлеб — 60,
  • смятана 20%-ная — 30,
  • малако — 480,
  • поснае мяса — 150,
  • сметанковае масла — 15.

 

Больше интересного

...

Поделиться мнением