На здоровье
Як не пераесці ў навагоднюю ноч?
Стол на свята, як правіла, літаральна ломіцца пад цяжарам разнастайных прысмакаў. I так хочацца паспрабаваць усе стравы. Дый не адзін раз. А потым пачынаюцца наведванні сяброў і сваякоў, зразумела, таксама са святочнымі застоллямі. Але ж як не пераесці ў навагоднюю ноч пры такім гастранамічным багацці?
Як перажыць восень?
Панылая восень у гэтым годзе не прымусіла сябе доўга чакаць, выклікаўшы ў большасці з нас прыступы дэпрэсіі: усё раздражняе, добрыя пачуцці нібы застылі ад холаду, смутак расце, а з глыбінь душы ўздымаецца штосьці зусім ужо незразумелае, шчымлівае… Як з надыходам восені не паддацца прыступам хандры і дэпрэсіі, а з поспехам перажыць непрыемныя восеньскія змены?
Прынцыпы збалансаванага харчавання
Ужо даўно нас заклікаюць харчавацца больш здаровай ежай. I ўсё ж не многія харчуюцца правільна. А пасля мы скардзімся на стомленасць, цяжар у страўніку, лішнія кілаграмы. Наша жыццё настолькі інтэнсіўнае, што часам мы проста не звяртаем увагі на тое, што ядзім, а прынцыпы збалансаванага харчавання не такія і складаныя. Думаецца, варта нагадаць іх яшчэ раз.
«Звериный» путь к красивому телу
В один прекрасный момент ты обнаруживаешь, что тебе уже с некоторым трудом дается какое-либо движение. Твое тело начинает «капризничать», перестает слушаться, становится, словно старше тебя самой. Тебе хочется, чтобы оно снова стало гибким, а все движения были грациозными? Приобрести прежнюю форму поможет «гимнастика животных».
“Аканіцы” для вачэй: прагажосць і здароўе
Сонцаахоўныя акуляры сталі сёння вельмі распаўсюджаным аксесуарам. Іх рынак вельмі вялікі. Аднак у пошуку найбольш модных фасонаў і расфарбовак нярэдка забываецца асноўнае прызначэнне гэтых акуляраў — абараняць вочы ад яркага бачнага святла і ультрафіялетавага выпраменьвання сонечнага спектра.
Вітамінны рацыён
Неабходнасць увядзення ў штодзённы рацыён свежай гародніны і садавіны абумоўлена тым, што яны здольны папярэджваць шматлікія хваробы і стабілізаваць нармальную работу арганізма. Таму, уключаючы ў сваё меню вітамінны рацыён – раслінныя прадукты, якія змяшчаюць у сабе карысныя вітаміны, мікраэлементы і мінеральныя рэчывы, ты, першым чынам, выяўляеш клопат пра сваё здароўе.
Лячэбныя водары і пакаёвыя расліны на варце здароўя
Лячэбным водарам належыць важная роля у нашым здароўі: яны актывізуюць псіхафізічную і разумовую дзейнасць, павышаюць працаздольнасць, паляпшаюць памяць, здымаюць ператомленасць і стрэсавы стан. Пахі, якія выдзяляюць, напрыклад, душыца і кветкі ружы, аказваюць заспакаяльнае дзеянне, а водары камфарнага дрэва і лаванды – танізуючае.