Ролевыя гульні: дапаможнік для пачынаючых


сэксуальныя пацехі

Калі ты пачынаеш стамляцца ад абрыдлай аднастайнасці ў сэксе і ўжо задумваешся пра тое, як прыўнесці разыначку ў сваё інтымнае жыццё, то самы час паспрабаваць ролевыя сэкс-гульні.

Ролевыя гульні з’яўляюцца выдатным спосабам не толькі ўнесці разнастайнасць у сэксуальнае жыццё, але і прыцягнуць увагу партнёра новымі ўражаннямі, адчуваннямі, эмоцыямі. Твае пераўвасабленні падчас сэксуальных гульняў дазволяць мужчыну кожны раз бачыць у табе новую партнёрку і забыцца на думкі аб сэксуальных прыгодах на баку. Ты ж, у сваю чаргу, штораз будзеш атрымліваць новага мужчыну, захопленага і гарачага.

Апроч гэтага ролевыя гульні дапамогуць табе адчуць сябе зусім іншым чалавекам: такой, якой ты бываеш у сваіх фантазіях, якой бы табе хацелася стаць хоць на імгненне. Ракавая брунэтка ці сарамлівая красуня, распусніца ці манашка — успомні свае таемныя сексуальныя жаданні, дай волю ўяўленню.

І вось, ты надумалась. Зараз неабходна, каб гэта задума падахвоціла твайго партнёра і стала ўзаемнай. Як ні дзіўна, але зусім не ўсе людзі ахвотна і з азартам ставяцца да сэксуальных гульняў, або проста не ўсведамляюць усё іх хараство. Таму на пачатковым этапе, калі ты не ўпэўнена, што партнёр з запалам падтрымае тваю ідэю, трэба досыць тонка падысці да тлумачэння, каб не адпудзіць яго.

Для пачатку прадумаем сцэнарый, аднак не варта моцна на ім зацыклівацца, бо калі ўсё да дробязяў вядома — гэта сумна. Плюс да гэтага, у сэкс-гульні сцэнар не самае галоўнае, і нават антураж з гарнітураў і дэлікатных убораў гуляе не вядучую ролю, хоць і не апошнюю. Галоўнае — ужыцца ў ролю, змяніць свой стыль паводзін. Партнёр павінен убачыць у табе зусім іншую жанчыну, непрадказальную, з іншымі сэксуальнымі звычкамі — вось тады, без сумнення, яго можна будзе завесці па-сапраўднаму.

Каб у цябе атрымалася на вышыні згуляць сваю першую сэксуальную ролю, трэба засвоіць некалькі няхітрых прыёмаў.

Па-першае, памятай: у тваёй гераіні сваё жыццё, звычкі, паводзіны, жаданні. Таму пакінь сваё Я за парогам «тэатра» і прытрымлівайся пэўнага вобраза.

Па-другое, адкінь усялякую збянтэжанасць і сарамлівасць, будзь жывой і раскаванай, і не варта ўвесь час хвалявацца пра тое, што штосьці не атрымаецца ці выйдзе не так.

І апошняе, не бойся перайграць, перастарацца — бо гэта ж толькі гульня. Галоўнае, каб вам абодвум ролевыя гульні былі ў задавальненне!

 

Больше интересного

...

Поделиться мнением