Вкусно жить
Гатуем смачна ў пост. Салаты і дэсерты
Працягваем знаёміцца з багаццем смачных і карысных страў поснага меню. Гэтым разам тваёй увазе прапанаваны рэцэпты вітамінавага аперытыва — салатаў. Менавіта ім падчас паста павінна адводзіцца асобае месца на стале, бо гародніна насыціць арганізм цэлым комплексам карысных рэчываў, дэфіцыт якіх можа быць выкліканы адсутнасцю ў меню мясных і малочных прадуктаў.
Гатуем смачна ў пост. Першыя і другія стравы
Пост ачышчае, аздараўлівае арганізм, бо стравы гатуюцца з натуральных, простых прадуктаў, якія выкарыстоўваліся стагоддзямі. Прапануем тваёй увазе рэцэпты разнастайных посных страў. Пераканайся ў тым, што яны таксама могуць быць смачнымі і карыснымі. Зрэшты, гэтыя стравы і ў штодзённым меню будуць дарэчы.
Вітамінны рацыён
Неабходнасць увядзення ў штодзённы рацыён свежай гародніны і садавіны абумоўлена тым, што яны здольны папярэджваць шматлікія хваробы і стабілізаваць нармальную работу арганізма. Таму, уключаючы ў сваё меню вітамінны рацыён – раслінныя прадукты, якія змяшчаюць у сабе карысныя вітаміны, мікраэлементы і мінеральныя рэчывы, ты, першым чынам, выяўляеш клопат пра сваё здароўе.
Збіраемся на пікнік! Як гатаваць шашлык і юшку
Хоць шашлык і лічыцца стравай каўказскай кухні, аднак ён вядомы усім народам. У Грузіі шашлык называюць «мцавадзі», у Арменіі — «харавац», а ў Азербайджане — «кебаб». Гатуюць яго ўсе па-рознаму, і кожны лічыць, што ў яго на радзіме шашлык атрымліваецца самы «правільны».