Каляровыя перавагі і сэксуальныя паводзіны

Як каляровыя первагі адбіваюцца на эмацыйнай састаўляючай характару

Напэўна, табе вядома, што прыхільнасць да таго ці іншага колеру адбіваецца на эмацыйнай састаўляючай характару чалавека. А ці задумвалася ты пра тое, што твой любімы колер можа распавесці пра твае сэксуальныя перавагі і нават пра сэксуальныя паводзіны?

Белы

Людзі, горача захопленыя белым колерам, часта схільны лічыць сэкс брудным і непрыстойным заняткам. Яны пурытане па прыродзе. Такі тып людзей пазбягае якой-небудзь ініцыятывы ў сэксуальных адносінах. Сэкс пры святле, а ўжо, тым больш, экстрэмальны сэкс — забароненая тэма для іх. Жанчыны, якія аддаюць перавагу беламу, сарамлівыя і запрыгоненыя. Мужчыны — празмеру ахайныя.

Чорны

Прыхільнікі чорнага колеру ў сваёй большасці схільны да мазахізму ці садызму, а таксама схільны да разбэшчанага сэксу. Па даным статыстыкі, вялікая частка сэксуальных злачынцаў з’яўляюцца прыхільнікамі чорнага колеру. Сэксуальныя паводзіны такіх людзей празмеру схільны перападам настрою.

Чырвоны

Тыя, хто аддае перавагу чырвонаму колеру, як правіла, гарачыя і неўтаймаваныя палюбоўнікі. Гэтыя людзі лёгка заводзяцца і імкнуцца атрымліваць задавальненне ад сэксу ва ўсіх яго праявах. Яны могуць займацца любоўю гадзінамі, адкрыты для эксперыментаў, любяць навізну ў сэксе. Ролевыя гульні, цацкі для дарослых, оргіі — усё гэта для аматараў чырвонага. Калі сустрэнуцца два прыхільніка чырвонага колеру, яны могуць пабіць шмат сэксуальных рэкордаў.

Ружовы

Людзі, якім падабаецца ружовы колер, часцей за ўсё легкадумныя натуры і даволі пасрэдныя ў сэксуальных пытаннях. У іх занадта шмат фарсу і какецтва, яны абяцаюць значна больш, чым гатовы і могуць даць у сэксе. Паказная ўвыдатненая жаноцкасць аматарак ружовага нярэдка хавае праўдзівае негатыўнае стаўленне да мужчын. Мужчыны, якія аддаюць перавагу ружоваму колеру, у сваёй большасці донжуаны і альфонсы. Схільнасць да ружовага таксама паказвае на марнатраўнасць.

Зялёны

Тыя, каму па душы зялёны колер, лічацца цнатлівымі і нявіннымі натурамі. І да сэксу яны падыходзяць з пункту гледжання чыстых і свежых эмоцый. Жанчыны, якія аддаюць перавагу зялёнаму, на працягу ўсяго жыцця застаюцца нявінніцамі ў душы, кожны сэксуальны вопыт для іх — як у першы раз. Мужчыны – аматары зялёнага, не вельмі гарачыя палюбоўнікі, але затое вельмі далікатныя, адданыя і надзейныя партнёры.

Карычневы

Прыхільнікі карычневага колеру — рамантычныя і поуныя любасці асобы. Яны досыць патрабавальны да інтымнай атмасферы — для занятку сэксам ім неабходна асаблівыя ўмовы і поўная адасобленасць. Аматары карычневага — тонкія і пачуццёвыя натуры, якім можна прычыніць боль нават адным рэзкім словам.

Шэры

Схільнасць да шэрага колеру паказвае на нерашучасць і халоднасць у сэксе. Такія людзі займаюцца не любоўю, а механічным палавым актам для зняцця напруга. Жанчыны, якія аддаюць перавагу шэраму колеру, звычайна фрыгідныя і не бачаць у сэксе асалоды. Па статыстыцы, людзі гэтай групы маюць праблемы з атрыманнем аргазму і, як вынік, не занадта заклапочаны пошукам падыходзячага партнёра для сэксу.

Сіні

Аматары сіняга колеру — выдатныя палюбоўнікі, яны ўважлівыя да свайго партнёра і прагныя да пачуццяў і шчырасці. Яны ўмеюць атрымліваць асалоду ад любоўных ласк, ставяцца да сэксу як да мастацтва і адпаведнай чынам падыходзяць да яго. Такія людзі — і мужчыны, і жанчыны, ідэальныя супругі: надзейныя і ўважлівыя.

Фіялетавы

Аматары фіялетавага колеру не церпяць мітусні і спешкі ў сэксе. Жанчыны часцей усяго заклапочаны больш сваёй знешнасцю, чым сэксуальным жыццём. У мужчын звычайна назіраецца дзелавы падыход да сэксу. У дадзенай каляровай катэгорыі і мужчын, і жанчын галоўным чынам цікавіць уласнае задавальненне, чым задавальненне партнёра.

Памяранцавы

У аматараў памяранцавага колеру багатая сэксуальная фантазія. Людзі гэтага тыпу ўспрымаюць сэкс як фільм ці п’есу, у якой яны — галоўны герой. Асаблівую ролю цаніцелі памяранцавага адводзяць прэлюдыі: абдымкі, пацалункі і нашэптванне салодкіх слоў — іх канёк.

Жоўты

Калі табе падабаецца жоўты колер, ты, як ніхто іншы, умееш прыцягнуць да сябе ўвагу партнёра. Статыстыка сцвярджае, што сярод аматараў жоўтага больш за ўсё людзей нетрадыцыйнай арыентацыі. Але не трэба хвалявацца, твая прыхільнасць да жоўтага колеру зусім не азначае, што з табой штосьці не так. Гэта толькі гаворыць пра схільнасць да пасіўных роляў у сэксе.

Мабыць, да гэтай публікацыі варта паставіцца з нейкай крыхай скептыцызму. А, можа, проста зрабіць сваё жыццё ярчэй?!

 

Больше интересного

...

Поделиться мнением