Дыеты на любы густ


розные планы пазбаўлення ад кілаграмаў

Наўрад хтосьці скажа колькі існуе дыет. Іх проста неверагоднае мноства, і ў чымсьці гэта добра, бо кожная можа абраць для сябе той план сілкавання і пазбаўлення ад ненавісных кілаграмаў, які больш адпавядае стылю жыцця і гастранамічным прыхільнасцям. У перадпачатку надыходзячай вясны самы час падумаць пра сваю постаць. Вось табе некалькі розных дыет — выбірай сабе па гусце і будзь прыгожай.

Дыета водараў

Па выніках даследаванняў было вызначана, што ўдыхаючы пэўныя пахі, можна пазбавіцца ад пачуцця голаду. Вазьмі па кавалачку банана і зялёнага яблыка, каліва мяты перцавай і ванілі. Усё гэта прагрэй на алеі і ўдыхай пары пры першым пачуцці голаду або за 15 хвілін да прыняцця ежы.

Апетыт заўважна паніжаецца альбо зусім знікае. Пры такой арыгінальнай дыеце можна пазбавіцца 12 кг за паўгода, або па 2 кг за месяц.

Дыета для тых, каму за 30

Гэтая дыета ўтрымлівае дастатковую колькасць вітамінаў і мінералаў.

Сняданак:

  • 125 г тварагу,
  • 1-2 кавалкі хлеба,
  • салат з агародніны,
  • гарбата альбо кава.

Ланч:

  • 1-2 фрукты і зялёнай агародніны (перац, агурок).

Абед:

  • Суп без тлушчу (з агародніны).
  • Чырвоная індычка альбо посная ялавічына. Адзін альбо два разы на тыдні можна з’есці печань, смажаную без тлушчу.
  • Гарнір — 3 ст. лыжкі зялёнага гароху (для падтрымання ўзроўню жалеза, бо пры ўсялякіх дыетах паніжаецца гемаглабін).
  • Салат з агародніны.

Полудзень:

  • 1-2 фрукты,
  • 1 дыетычны ёгурт.

Вячэра:

  • 1-2 кавалкі хлеба,
  • агародніна з 1 ч. лыжкай алею,
  • тварог.

Пры гэтым у дзень трэба піць 10-12 шклянак вады для вывядзення шлакаў. Замест цукру — яго замяняльнікі. Фрукты — 4 разы на дзень (4 сярэднія яблыкі, мандарыны, слівы). Зялёная агародніна без абмежавання.

Незвычайная сокавая дыета

Дзень сокаў раз у месяц садзейнічае вывядзенню шлакаў і ачышчэнню скуры. Выпівай 5 шклянак розных (з садавіны, агародніны) сокаў, а ў прамежках — гарбату, мінеральную ваду альбо булён з агародніны. Сокі і гарбата павінны быць без цукру.

Сок з ч’орных парэчак багаты на жалеза і вітамін С. У апельсінавым соку – шмат вітаміну С. У соку з морквы — вітамінаў А і Е. Для таго каб вітаміны лепш засвойваліся, у сок пажадана падмешваць сталовую лыжку вяршкоў. Сок з агародніны багаты на важныя мінеральныя рэчывы (асабліва на калій). У соку з чырвоных буракоў шмат жалеза.

Заўсёды пачынай свой сняданак са шклянкі гарбаты, якая ачышчае кроў. Яна складаецца з:

  • 10 г кораня крываўніка,
  • 10 г кораня парэчак,
  • 10 г бярозавых лісцяў,
  • 10 г кораня падбелу.

Добра ўсе інгрэдыенты перамяшай і завары чайную лыжку сумесі кубкам вару, дай настаяцца хвілін 10 і выпі прыгатаваны напой вялікімі глыткамі.

Тры разы на дзень выпівай па шклянцы наступных сокаў з агародніны.

Першы дзень: раніцай — апельсінавы, у абед — з морквы, увечары — таматавы.

Другі дзень: раніцай — яблычны, у абед — з морквы, увечары — з буракоў, разведзены вадой у прапорцыі 1:3.

Трэці дзень: раніцай — грэйпфрутавы, у абед — з морквы, увечары — сок чырвоных парэчак і журавін.

Пры жаданні курс можна прадоўжыць, прытрымліваючыся рэкамендацый або ўключаючы іншыя карысныя сокі ў свой штодзённы рацыён.

Між асноўнымі прыёмамі ежы абавязкова спажывай фрукты, ёгурты, сырую агародніну, але ў невялікіх колькасцях. У дзень табе неабходна выпіваць не менш трох літраў вадкасці. Разам з сокамі можна таксама ўжываць фруктовую гарбату без цукру і мінеральную ваду, лепш негазіраваную.

Кукурузная дыета

Для барацьбы з паўнатой рэкамендуецца есці кансерваваную кукурузу з морквай. Кукуруза валодае шматлікімі карыснымі якасцямі і паляпшае абмен рэчываў, што з’яўляецца найгалоўнейшай мэтай пры лячэнні атлусцення. Морква дапамагае кукурузе засвоіцца і павышае колькасць вітамінаў у арганізме. Калі з’ядаць 200-250 г такога салата, запраўленага неачышчаным алеем, замест вячэры некалькі разоў на тыдзень, можна скінуць за паўгода  каля 7 кг. Не забывай, што вячэраць трэба за некалькі гадзін да сну — інакш засваенне ежы праходзіць павольна і не поўнасцю.

Хуткая дыета

Дазваляе пахудзець на некалькі кілаграмаў за кароткі тэрмін, ідэальна падыходзіць для нецярплівых прыгажунь.

Раніцай, калі ты толькі прачнулася, выпі шклянку мінеральнай вады, якая стымулюе абмен рэчываў. Пасля гэтага каля адной гадзіны нічога не еш і не пі.

Першы сняданак:

  • бялкі двух яек,
  • адзін тост альбо хлябец,
  • 1-2 свежыя фрукты,
  • 10 г хлеба альбо бісквітаў.

Другі сняданак:

  • 200-300 г мяса, смажанага на рашотцы, або вараная рыба,
  • колькі жадаеш зялёнай агародніны і несалодкіх (без крухмалу) фруктаў.

Абед: тое ж самае, што было на другі сняданак. Выключэнне адно: калі ты на сняданак каштавала рыбу, то на абед з’еш мяса, і наадварот. У дзень можна з’есці не больш 1 ст. лыжкі сметанковага масла або алею.

Дыета кіназорак

Сняданак:

  • 2 шклянкі гарбаты або кавы,
  • 2 лустачкі хлеба,
  • 2 яйкі ўсмятку,
  • 3 памідоры.

Абед:

  • 250 г мяса, смажанага без тлушчу,
  • салат,
  • яблык.

Вячэра: як сняданак.

Дыета фотамадэлі

Раніца: яйка ўсмятку.

Праз тры гадзіны — 175 г тварагу і шклянка гарбаты без цукру.

Праз тры гадзіны — 175 г тварагу, гарбата.

Калі харчавацца так раз у месяц, адмовіўшыся ад солі і цукру, можна скінуць ад 3 да 5 кг за тры месяцы.

 

Больше интересного

...

Поделиться мнением