Ідэальная вага: якая яна?


як вызначыць ідэальную вагу

Напэўна, кожная жанчына ведае, што вага ўсталёўваецца сама па сабе на пэўным узроўні. I звычайна адбываецца гэта незалежна ад таго, пахудзела ты пасля хваробы альбо набрала лішак пасля свят. Арганізм прыводзіць вагу цела да пэўнага паказчыка сам. Таму неабходна памятаць, што той, хто хоча змяніць сваю сярэднюю вагу, павінен запасціся цярпеннем і змяніць сістэму харчавання. А бліц-дыеты не даюць працяглага эфекту. Ад частага пераядання сярэдняя вага павялічваецца. Тое ж самае адбываецца пры радыкальных галадоўках.

У нашых праблемах з фігурай вінаваты тлушч. Кожны лішак арганізм адкладвае пра запас, у першую чаргу па клубах (ягадзіцах і нагах вышэй каленяў), таму спажываць тлушчы трэба як мага менш і памятаць, што назапашваць намнога лягчэй, чым  яго зганяць.

Лячэбнае галаданне і дыета — рэчы розныя. Кілаграмы, якія мы страчваем падчас галадання, — ні што іншае, як вада і шкодныя рэчывы, таму «галадаючы» так хутка зноў папраўляецца. Лячэбнае галаданне — гэта натуральны тэрапеўтычны сродак, які паказаны пры такіх захворваннях, як астма, алергія, падагра, дыябет і гіпертанія, а таксама пры некаторых хваробах скуры. Галоўная яго мэта — ачышчэнне арганізма ад шлакаў і стымуляцыя імуннай сістэмы. Той, хто хоча правесці курс галадання дома, абавязкова павінен пракансультавацца з урачом.

На самай справе, бабульчын наказ, што трэба больш кашы есці, бо страўнік «усохне», — ніякія не казкі. Як вызначылі вучоныя, страўнік сапраўды здольны «ўсыхаць» і «расцягвацца».

Усяго за месяц дыеты ўмяшчальнасць страўніка можа скарачацца на адну трэць, і калі яго прывучаць да невялікіх порцый, то сігнал «Ты сыты!» ён пасылае ў мозг значна хутчэй. Але калі страўнік рэгулярна набіваецца, ён робіцца эластычным, у яго змяшчаецца ўсё больш стравы, а значыць і апетыт расце.

Як вызначыць ідэальную вагу?

Да гэтага часу навука не дала адназначнага адказу на пытанне адносна ідэальнай вагі чалавека. Існуе некалькі стандартаў.

Рускі стандарт ідэальнай вагі

Рост мінус 100. Напрыклад, рост 170 см, адымаем 100, атрымліваецца 70. Таму 70 кг — і ёсць ідэальная вага для жанчын з ростам 170 см.

Французскі стандарт ідэальнай вагі

Вага цела ў кілаграмах дзеліцца на рост у квадраце. Напрыклад, калі вага 60 кг, а рост 1,70 метра, індэкс роўны — 60: (1,70 х 1,70) = 20,76. Паказчыкі паміж 20 і 26 падыходзяць для жанчын ва ўзросце 25 — 40 гадоў. У больш маладых жанчын індэкс павінен быць меншым,у старэйшых — большым. Індэкс больш 30 паказвае на лішак вагі.

 

Аднак памятай! Самае галоўнае, калі ты са сваёй цяперашняй вагой адчуваеш сябе добра — гэта і ёсць твая ідэальная вага.

 

Больше интересного

...

Поделиться мнением